Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus»: дзе пралягае мяжа?»

Увага! Праз палітычныя падзеі ў краіне правядзенне форума адкладзена на больш позні час. Сачыце за нашымі абвесткамі!
Падпісвайцеся на нашыя Telegram-каналы: Distant_ЛетучийУниверситет і «Думаць Беларусь»!
Гэтая падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
На дыскусіях, выставах, форум-тэатры і чытках п’ес можна будзе задацца пытаннямі аб межах цялеснасці і здароўя, біятэхналогій і чалавечнасці, этыкі прагрэсу і разам шукаць на іх адказы.
У час, калі медыцына займаецца не толькі лячэннем, але і паляпшэннем чалавека, мы ўсе ператвараемся ў пацыентаў.
Зараз у кожнага ёсць права адрэдагаваць сваё цела і эмоцыі з дапамогай лекаў і працэдур. Да некаторых тэхналогій мы ўжо прызвычаіліся — медыкаменты і хірургічныя аперацыі сталі зразумелай часткай нашага жыцця. Але біятэхналогіі не стаяць на месцы, і тое, што здавалася фантастыкай, стала нашай рэальнасцю: эмоцыі можна «паправіць» антыдэпрэсантамі, дзіця за вас можа выносіць іншая жанчына, рэдагаванне генаў стала даступнай працэдурай.
Узнікае шэраг пытанняў:
- Ці застанецца ў нас хоць нешта чалавечае, калі мы адрэдагуем усё — ад эмоцый да саміх генаў?
- Ці зменіць медычны прагрэс грамадства?
- Ці гатовыя мы да зменаў, якія ўжо адбываюцца?
Цяпер пра гэта кажуць толькі навукоўцы, медыкі і юрысты. Мы хочам абмеркаваць гэтыя пытанні з вамі.
Форум пройдзе 19-22 жніўня ў Культ. цэнтры «Корпус» (Мінск, прасп. Машэрава, 9, корпус 8).
У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у Беларусі, на некаторыя афлайн-падзеі з праграмы будзе патрэбная папярэдняя рэгістрацыя. Падрабязную інфармацыю чытайце ў нашых акаўнтах у Facebook і Instagram.
4 дні — 4 фарматы:
Форум-тэатр, чытка п’есы, выстава, дыскусіі.
19 жніўня (серада):
18:00 — Адкрыццё форума. Лекцыя Уладзіміра Мацкевіча: «Чалавек і яго мяжы: этычныя намаганні і культура».
20 жніўня (чацвер):
16:00-17:30 — Экскурсія па экспазіцыі выставы «Мяжа чалавечнасьці» з куратарам і аўтарамі;
18:00-19:00 — «Медыкалізацыя і суб’ектнасць пацыента/ткі: сустрэча-гутарка з сацыёлаягам» Аксанай Луцкай (разам з праектам «Радзіны»);
19:00-22:00 — Форум-спектакль «СурМАМА» (тэатр «Крылы халопа»).
21 жніўня (пятніца):
16:00-17:30 — Экскурсія па экспазіцыі выставы «Мяжа чалавечнасьці» з куратарам і аўтарамі;
19:00-21:00 — Круглы стол: «Медыцынскія і сацыяльныя нормы, хто і як іх змяняе?»
22 жніўня (субота):
15:00-16:30 — Дыскусія: «COVID-19: этычныя, культурныя і сацыяльныя выклікі»;
17:00-18:00 — «#НИЧЕГОСВЯТОГО». Чытка п’есы Н. Багаслаўскага (тэатр “HomoСosmos”);
18:00-18:30 — Абмеркаванне п’есы;
19:00-20:00 — Круглы стол. Вынікі форума.
Падрабязная праграма і рэгістрацыя
10-13 кастрычніка 2019 года прайшла арт-лабараторыя Лятучага універсітэта «Homo [im]perfect: даследаванне межаў, практыкі, права», прысвечаная сацыяльных і культурных наступстваў тэхналагічных інавацый у медыцыне і біялогіі. Усе арт-праекты для форума былі створаны па выніках гэтай лабараторыі.
Арганізатарамі форума выступаюць: Лятучы універсітэт, тэатр «Крылы халопа», тэатр “Homo Cosmos”, праект «Радзіны», а таксама мастакі, даследчыкі, лекары і юрысты. Мы аб’ядналіся, каб абмеркаваць яшчэ не вельмі папулярную ў Беларусі тэму: як біятэхналогіі змяняюць чалавека на ўзроўні цела, эмоцый і як гэта закранае прававыя аспекты.
Да сустрэчы на форуме!




