Аналіз мадэляў культурніцкай палітыкі і механізмаў фінансавання сферы культуры ва Усходняй Еўропе

07.10.2022 BY_culture
Аналіз мадэляў культурніцкай палітыкі і механізмаў фінансавання сферы культуры ва Усходняй Еўропе
Культура и наследие
Беларускія эксперты ў сферы культуры распрацавалі аналітычны дакумент.

На незалежны культурніцкі сектар паўплывала некалькі структурных праблем, асабліва ў постсацыялістычных краінах. Адна са шматлікіх праблем звязана з механізмам фінансавання культуры. Ці праз неэфектыўныя, ці праз непразрыстыя мадэлі існуе неабходнасць пераасэнсаваць і перагледзець гэтыя пытанні, калі мы імкнемся да ўстойлівасці культурніцкіх арганізацый і ініцыятыў грамадзянскай супольнасці ды ўрэшце забеспячэння множнасці галасоў ад удзелу «трэцяга сектара» ў культурніцкай сферы.

Асабліва сур’ёзныя выклікі стаяць у гэтым плане перад сферай культуры і мастацтва ў Беларусі — у сітуацыі, калі гэтая сфера зазнала сур'ёзныя рэпрэсіі ды мноства дзеячаў культуры страціла працу, атрымала «забарону на прафесію» або было вымушана эміграваць.

У студзені-сакавіку 2022 года Беларуская Рада культуры пры падтрыманні Дацкага культурніцкага інстытута і ў супрацы з партнёрамі Coalition of the Independent Cultural Sector of Moldova (Малдова) і CuMa Lab (Грузія), а таксама Беларускім ПЭН правяла серыю семінараў для прэзентацыі і абмеркавання мадэляў культурніцкай палітыкі шэрагу краін Усходняй Еўропы пад назвай “Inclusive Cultural Policies, Open Institutions and Transparent Funding Mechanisms for Culture in Eastern Neighborhood Region”.

Па выніках гэтай серыі семінараў і прэзентаваных экспертамі дакументаў пры ўдзеле Міжнароднай НДА «ЕўраБеларусь» і Forum Civ беларускія эксперты распрацавалі гэты аналітычны дакумент:

Аналіз мадэляў культурніцкай палітыкі і механізмаў фінансавання сферы культуры ў краінах Усходняй Еўропы

Дакумент у фармаце PDF: па-беларуску і па-ангельску