«Барометр рэвалюцыі» # 37: Цярновым шляхам да агульнанацыянальнага дыялогу (Відэа)

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»!
На нашым баку барыкады варта адзначыць агучаныя гэтым тыдням ініцыятывы, накіраваныя на кансалідацыю пратэстнага руху, у іх ліку:
- прапановы метадолага Уладзіміра Мацкевіча на адрас дэмакратычных сілаў: 1) прыняць мемарандум аб згодзе і адзінстве; 2) зрабіць ад імя такіх прадстаўнічых ініцыятываў, як «Голас» і «Сход», зварот да дзеячага рэжыма з заклікам да перамоваў па вырашэнні палітычнага крызісу;
- ініцыятыва, агучаная Святланай Ціханоўскай, аб стварэнні платформы «Рабочы рух»;
- а таксама прапанаваны кібер-партызанамі для абмеркавання «План перамогі».
У сваю чаргу, з таго боку барыкады працягвае рабіцца ўсё насуперак вырашэнню палітычнага крызісу, робяцца захады, якія яшчэ больш паглыбляюць раскол у беларускім грамадстве: гэта і не спыняючыяся рэпрэсіі, гэта і прамая пагроза знішчыць усю грамадзянскую супольнасць краіны, гэта і намеры зачысціць падпарадкаваную дзяржаве інфармацыйную прастору і г.д.
Але альтэрнатывы перамовам і агульнанацыянальнаму дыялогу ўсё адно няма, калі хочам вырашыць сітуацыю мірным шляхам.
Метадолаг і сацыёлаг Таццяна Вадалажская аналізуе асноўныя падзеі, працэсы і трэнды беларускага палітычнага крызісу — у новым выпуску «Барометра рэвалюцыі».



