DP.Fly-Uni.Org — адноўленая дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэта

За больш як шэсць гадоў працы Лятучы ўніверсітэт атрымаў вялікі досвед нефармальнай адукацыі і стварыў багаты архіў лекцый і дыскусій, праведзеных беларускімі інтэлектуаламі, культурнымі і грамадскімі дзеячамі, навукоўцамі і спецыялістамі.
Прыйшоў час адкрыць больш шырокія магчымасці далучэння да ведаў, камунікацыі і мыслення. Мы пераходзім у іншы фармат!

З дапамогай адноўленнай дыстанцыйнай платформы мы імкнемся:
- Даць доступ для большага кола зацікаўленых у сучаснай адукацыі, які не абмежаваны часам і адлегласцямі;
- Прадставіць напрацоўкі беларускіх мысляроў і навукоўцаў у зручным і сучасным фармаце;
- Стварыць віртуальную пляцоўку змястоўнай камунікацыі тых, хто навучаецца і навучае;
- Даць магчымасць іншым адукацыйным ініцыятывам і арганізацыям прапаноўваць свае курсы і публічныя лекцыі на агульнай пляцоўцы.
Што прапануе платформа?
- Відэакурсы ад выбітных беларускіх інтэлектуалаў і навукоўцаў, дапоўненыя дадатковымі матэрыяламі для вывучэння. Тэматыка курсаў і лекцый самая шырокая, абмежаваная толькі глыбінёй тэм і актуальнасцю праблем, якія сёння ствараюць выклік для сучаснага грамадства і чалавека;
- Відэазапісы публічных лекцый і выступаў па шырокаму колу тэм;
- Магчымасць камунікацыі паміж слухачамі, а таксама з выкладчыкам;
- Магчымасць раіць, каментаваць і ацэньваць курсы і лекцыі, ствараючы свой "рэйтынг папулярнасці".
Асноўны накірунак развіцця — стварэнне адмысловых відэакурсаў для дыстанцыйнага навучання:
Першай ластаўкай з’яўляецца новы адмысловы відэакурс Уладзіміра Мацкевіча "Пропедевтика системного подхода для гуманитариев".

Але мы не хочам губляць напрацаваны скарб и будзем прадстаўляць на платформе некаторыя "архіўныя" курсы і публічныя лекцыі Лятучага ўніверсітэта, якія ў розныя гады былі прачытаны і зафіксаваны на відэа.
Зараз на платформе вы знойдзеце курсы: Міхала Анемпадыстава, Ігара Бабкова, Ірыны Дубянецкай, а таксама курс, створаны па матэрыялах школы "Горад".

Дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэта — гэта магчымасць пераадолець абмежаванні часу і прасторы і зрабіць дасяжнымі для шырокага кола людзей унікальныя веды, новыя погляды і праблемы, способы і метады мыслення.
Слухайце, чытайце, ацэньвайце, абмяркоўвайце і дзяліцеся з іншымі!
Пакуль платформа працуе ў тэставым рэжыме, таму адразу выбачаемся за недарэчнасці і будзем удзячныя, калі вы дапаможаце нам у дапрацоўцы!
Калі ласка, дасылайце свае заўвагі на адрас электроннай пошты: flyuniby@gmail.com.



