Таццяна Вадалажская: Беларуская ідэнтычнаць — пытанне нацыянальнай бяспекі (Відэа)
12.11.2015
Belsat.eu

О нас в медиа
На тле палітычных падзей і змаганняў, на фоне эканамічнай стагнацыі і крызісу ў Беларусі ёсць людзі якія займаюцца арганічнай справаю, дбаюць пра вечнае: мову, культуру, мысленне.
Паўстала ідэя Года беларускага мыслення. У "Размове дня" Уладзімір Мацкевіч размаўляе аўтаркай гэтай ідэі, каардынатарам Лятучага ўніверсітэта Таццянай Вадалажскай.
"Такая з’ява, як беларуская думка, безумоўна, ёсць. Але, каб гэта было ўсім бачна і стала з’явай шырокай беларускай культуры, трэба прыкласці намаганні. Мы нядбайна ставімся да таго, што маем. Як казаў Міхал Анемпыдыстаў, ператвараемся ў нацыю склеротыкаў", — заўважае Таццяна Вадалажская.
Узяць удзел у Годзе беларускага мыслення можа любы ахвотны, апрануўшы цішотку з арнаментам ці нейкім выслоўем, што вырабляліся ў межах кампаніі кампаніі "Цытуй сваё!".
"Сёння беларуская ідэнтычнасць — пытанне нацыянальнай бяспекі", — перакананая Таццяна Вадалажская.



