Як беларус працуе ў аддзеле інавацый у Канзас-Сіці, і што ён сказаў Кісінджару (Відэа)

Уявіце сабе: Канзас-Сіці па памеры не нашмат большы за Гомель, але там ёсць аддзел інавацый! Яраслаў пагадзіўся распавесці "Еўрарадыё" пра тое, як працуе сістэма кіравання сучасным горадам і што з амерыканскага досведу можа спатрэбіцца з Беларусі.
Калі больш дакладна, сп. Бекіш займаецца аналітыкай па тэме, як гораду выканаць абавязальніцтвы па скарачэнні выкідаў парніковых газаў пры дапамозе інавацыйных тэхнічных, адміністрацыйных і фінансавых рашэнняў. У Беларусі ёсць аналагічныя абавязальніцтвы — абмяркуем і іх.
Працуючы ў мэрыі Канзас-Сіці, Яраслаў Бекіш сустракаецца з цікавымі людзьмі. Адным з іх быў колішні дзяржсакратар ЗША Генры Кісінджар, які праславіўся як выдатны дыпламат у часы халоднай вайны. Хіба мы можам не запытацца, пра што за вячэрай паразмаўлялі сп. Бекіш і сп. Кісінджар?
Падпісвайцеся на наш Telegram-канал "Думаць Беларусь"!




